У Віцебску афіцыйна адкрыўся міжнародны прэс-цэнтр

12 июля 2018

Віцебск у прадчуванні адкрыцця "Славянскага базару". Па традыцыі сёння свае дзверы афіцыйна адчыніў міжнародны прэс-цэнтр. Сёлета мерапрыемствы фестывалю будуць асвятляць прадстаўнікі больш за 120 СМІ. На цырымоніі адбылося ўручэнне ганаровых грамат і падзяк. Сярод узнагароджаных і наша калега - культурны аглядальнік АТН Ніна Мажэйка.

А ў гэтыя хвіліны сотні гледачоў, гасцей і ўдзельнікаў сабраліся на пляцоўцы Летняга амфітэатра. Тут будзе падняты флаг фестывалю. А на плошчы Зорак хутка загарыцца яшчэ адна ў гонар Розы Рымбаевай. Тут жа праз 2 гадзіны пройдзе жараб'ёўка паўфіналу конкурсу маладых выканаўцаў. Нашу краіну прадстаўляе Яўген Курчыч.