Кожны соты беларус купляе тавар праз Інтэрнэт

3 мая 2014

Пакуль лічбы па продажах нельга параўнаць з еўрапейскімі, але колькасць анлайн-магазінаў у Беларусі расце. Кожны месяц Міністэрства гандлю рэгіструе больш чым 170 пляцовак.


Дзмітрый Цітоў даведаўся пра ўсе тонкасці эфектыўнага віртуальнага гандлю. Кожны месяц Міністэрства гандлю рэгіструе больш чым 170 інтэрнэт-пляцовак. І толькі некалькі працэнтаў з іх спрабуюць заняцца электроннай камерцыяй. Калі летась у топе тавараў, якія найбольш прадаваліся праз Глабальную сетку, была сельскагаспадарчая тэхніка - культыватары, газонакасілкі, то сёлета перавагі пакупнікоў змяніліся.


У Беларусі купляць і прадаваць праз Інтэрнэт сталі толькі на пачатку двухтысячных. Таму доля ў тавараабароце пакуль не дацягвае да ўзроўню Еўропы - усяго паўтара працэнта. Рэкардсмен па анлайн-продажах Вялікабрытанія - там лічба дасягае 20 працэнтаў.


90 працэнтаў тавараў у Інтэрнэце нашы грамадзяне купляюць на беларускіх анлайн-пляцоўках. Астатняе заказваюць праз Еўропу, Азію і Амерыку. Арганізатары канферэнцыі аб электроннай камерцыі ў Беларусі выдатна памятаюць тыя часы, калі трэба было тэлефанаваць у інтэрнэт-магазіны, каб зрабіць заказ. На сайтах не было функцыі Заказаць. У будучыні гэтая тэхналогія яшчэ больш спросціцца.


Будучыня ўсё-такі за інтэрнэт-пляцоўкамі, а гэта цэлы гіпермаркет у параўнанні з магазінчыкамі ў Глабальнай сетцы. Электронная камерцыя актыўна развіваецца ў нашай краіне, віртуальныя гандлёвыя пункты шмат у чым аблягчаюць чалавеку жыццё, але скласці канкурэнцыю рэальным магазінам ім пакуль не па сілах.