У Ватыкане сёння адкрываецца выстава "Іканапіс Беларусі XVII-XXI стагоддзяў"

18 мая 2016

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка павіншаваў арганізатараў і ўдзельнікаў мерапрыемства.

Беларускія абразы ўпершыню экспануюцца ў музеі Ватыкана ў непасрэднай блізкасці ад знакамітай Сікстынскай капэлы з роспісамі Мікеланджэла. 31 ікона беларускіх іканапісцаў і два чаканыя аклады з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея пазнаёмяць італьянскіх спецыялістаў і турыстаў з усяго свету з унікальнымі творамі беларускай сакральнай культуры.

Выстава прысвечаная знамянальнай падзеі каталіцкага свету - Году міласэрнасці пад дэвізам "Міласэрныя, як Айцец". Пасля афіцыйнай цырымоніі адкрыцця выступіць праваслаўны хор Усіхсвяцкага прыходу Мінска.