У Томску стартуе кінафестываль Залаты Віцязь

22 мая 2014

У Томску сёння стартуе кінафестываль Залаты Віцязь. Ён праходзіць пад апякунствам Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, а таксама Саюза кінематаграфістаў Расіі. На фестывалі духоўна-маральнага кіно будзе прадстаўлена каля 200 карцін у шасці намінацыях з васьмі краін. У барацьбу за ўзнагароды ўступіць і дзіцячы прыгодніцкі фільм Цуд-востраў, або Палескія рабінзоны, створаны Нацыянальнай кінастудыяй Беларусьфільм.