Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Серджыа Матарэлу з Днём абвяшчэння Італьянскай Рэспублікі

2 июня 2017
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Італіі Серджыа Матарэлу і жыхароў гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём абвяшчэння Італьянскай Рэспублікі.  "Супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі, якое будуецца на прынцыпах узаемаразумення і даверу, заключае ў сабе значны патэнцыял для развіцця ва ўсіх галінах", - гаворыцца ў віншаванні. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь мае намер і ў будучым умацоўваць адносіны з Італіяй на карысць абедзвюх дзяржаў.