У Тбілісі праходзіць першая рэпетыцыя Хелены Мерааі

21 ноября 2017

У гэтыя хвіліны ў Тбілісі праходзіць першая рэпетыцыя Хелены Мерааі на дзіцячым "Еўрабачанні". Ужо вядома, што на конкурсе спявачка выйдзе на сцэну пад пятым нумарам. Жараб'ёўка прайшла ўчора. Нагадаем, упершыню ў гісторыі праекта беларусы змогуць прагаласаваць за сваю прадстаўніцу. Падтрымаць юную артыстку можна ў Інтэрнэце на сайце www.junioreurovision.tv ужо з гэтай пятніцы. А сёння Хелену чакае інтэрв'ю, кансультацыя па грыме і запіс візітовак.