Хто стане лепшым гульцом года паводле версіі ФІФА, стане вядома сёння ўвечар

24 сентября 2018

Крышціяну Раналду, Лука Модрыч або Махамед Салах. Хто стане лепшым гульцом года паводле версіі ФІФА стане вядома ўжо сёння ўвечар. Урачыстая цырымонія пройдзе ў Лондане. Прамую трансляцыю будзе весці тэлеканал "Беларусь 5" у 21:30. Як стала вядома, шоу наведае і Ліянель Месі, які ўпершыню за апошнія 12 гадоў не патрапіў у тройку намінантаў.