У сталічнай ратушы сустрэліся паўтары сотні аматараў гісторыі

15 марта 2016

Воіны 11 стагоддзя і мелодыі старажытных гусляў. У сталічнай ратушы сустрэліся паўтары сотні аматараў гісторыі. Вынікамі даследаванняў пра Мінск дзяліліся археолагі, экскурсаводы, даследчыкі славутых мясцін сталіцы. Яны разам здзейснілі віртуальнае падарожжа па мінулым горада і ўбачылі на фотаздымках, як выглядае падземная рака Няміга. А напрыканцы вечара паслухалі старажытныя музычныя інструменты і рыцарскія балады.

Дарэчы, у сакавіку Мінску споўнілася 949 гадоў. Беларуская сталіца ўпершыню ўзгадваецца ў летапісах у 1067 годзе.