Забарона на наведванне лясоў знятая на ўсёй тэрыторыі Беларусі

20 мая 2020
Забарона на наведванне лясоў знятая на ўсёй тэрыторыі Беларусі. У краіне апошнім часам прайшлі дажджы, пажаранебяспечная абстаноўка стабілізавалася. У сувязі з гэтым і былі знятыя абмежаванні. Актуальную інфармацыю паказвае інтэрактыўная карта на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.