У Сафійскім саборы Полацка адкрыўся 26 фестываль камернай музыкі

6 апреля 2013

Сёлета арганізатары вырашылі расцягнуць задавальненне на паўтара месяца і падарыць паклоннікам класічнай музыкі цэлых 11 сустрэч з прыгожым. Паводле традыцыі адкрыў фестывальную праграму сімфанічны аркестр і акадэмічны хор Белтэлерадыёкампаніі.  За дырыжорскім пультам - маэстра з Эстоніі,  салісты  прыехалі з Літвы.


Фінальны акорд свята старажытнай і сучаснай класічнай музыкі прагучыць 18 мая - у Міжнародны дзень музеяў.