У рамках міжнароднага кінафоруму "Лістапад" пачала працаваць індустрыяльная платформа

6 ноября 2017

Прайшлі адразу некалькі воркшопаў для прадзюсараў-пачаткоўцаў, сцэнарыстаў і кінарэжысёраў. Сёлета асноўнай тэмай стала сцэнарнае майстэрства. На трэнінгах эксперты міжнароднай кінаарэны распавялі аб сцэнарным пітчынгу, працы з поўным метрам, атрыманнем фінансавання на прадакшн карцін, а таксама стварэнні творчай каманды фільма.

Франчэска Джаі Віа, скаўт-менеджар, кінакрытык, Італія:

"Я ўжо паспеў азнаёміцца з праграмай кінафестывалю. На мой погляд, яна сапраўды якасная і спелая. Менавіта так павінна выглядаць праграма вялікага міжнароднага кінафестывалю. Індустрыяльная частка вельмі важная. Нядосыць проста паказваць фільмы, трэба развіваць саму індустрыю. Адзіны спосаб гэта зрабіць - праводзіць сустрэчы такога роду".

Даніел Хачавар, кінапрадзюсар, Славенія:

"Дыскусія была вельмі плённай, мы пагаварылі аб найважнейшых стадыях вытворчасці фільмаў. Па-мойму, маладыя прадзюсары выглядалі вельмі засяроджанымі і зацікаўленымі той інфармацыяй, якой мы падзяліліся на воркшопах".

Воркшопы, творчыя сустрэчы і майстар-класы індустрыяльнай платформы завершацца двухдзённым трэнінгам па стварэнні трэйлераў ад аб'яднання кінадакументалістаў.