У рамках Лістапада прайшоў майстар-клас Міхаіла Сегала

10 ноября 2014

Рэжысёр, пісьменнік і паэт. У Музеі гісторыі беларускага кіно прайшоў майстар-клас Міхаіла Сегала. Малады, але ўжо вядомы рэжысёр, падзяліўся вопытам з амбіцыйнымі людзьмі ў рамках міжнароднага форуму Лістапад. Расказвае Алена Борматава.


50 месцаў глядзельнай залы занятыя яшчэ да прыходу рэжысёра. Тут і будучыя кінематаграфісты, і тыя, хто ўжо ў прафесіі. Майстар-клас Міхаіла Сегала праходзіць у фармаце гутаркі. І хутчэй нагадвае творчую сустрэчу. Гасцей цікавіць і месца вучобы рэжысёра, і прафесійныя нюансы.


Пасля атрымання дыплома рэжысёра ў Арле, Сегал паступае ва Усерасійскі дзяржаўны ўніверсітэт кінематаграфіі на курс Уладзіміра Навумава - таго самага, які зняў Тэгеран-43, але пакідае вучобу і ідзе ў шоу-бізнес, каб пазней зняць свой першы поўны метр. Фільм пра вайну Франц і Паліна паводле аповесці беларуса Адамовіча.


Сустрэча з прыхільнікамі і журналістамі, разлічаная на гадзіну, расцягнулася на паўтары. Яна прайшла ў рамках фестывалю Лістапад. Міхаіл Сегал гэтыя фестывальныя дні ў Мінску таксама выкарыстоўвае для кінапраглядаў.


Сегал на Лістападзе - госць не новы. Некалькі гадоў назад яго Аповеды ўдзельнічалі ў асноўным конкурсе гульнявога кіно, і стужка была ўдастоена спецыяльнага прыза журы. На сёлетнім фестывалі рэжысёр - таксама ўдзельнік асноўнага конкурсу з карцінай Кіно пра Аляксеева. Але пра ўзнагароды гаварыць пакуль рана. Вынікі фестывальнага спаборніцтва стануць вядомы бліжэй да канца форуму.