У праграме "Славянскага базару" новы сольны канцэрт

10 апреля 2017

Плюс яшчэ адзін фестывальны дзень! У праграме "Славянскага базару" новы сольны канцэрт. 10 ліпеня першай на галоўнай сцэне форуму выступіць спявачка Зара. Канцэрт пройдзе ў суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра Беларусі. Акрамя таго, стала вядома, што ва ўрачыстым адкрыцці форуму прыме ўдзел ірландскі рок-музыкант Крыс дэ Бург. У найбліжэйшы час арганізатары паведамяць фестывальную праграму тэатральных сустрэч.

Рэбрэндынг зведала і фестывальная валюта. "Васількі", якімі могуць разлічвацца госці форуму, зараз выглядаюць інакш. На купюрах - Летні амфітэатр, тэатр імя Якуба Коласа і іншыя фестывальныя пляцоўкі.