Да абагравальнага сезона падрыхтаваліся

10 сентября 2015

Жылыя дамы сталіцы атрымалі пашпарты гатоўнасці на месяц раней. Адрамантавалі дахі і стыкі сценавых панэляў, будынкі ўцяплілі. У належны тэхнічны стан прыведзены балконы, казыркі і фасады. Дарэчы, на абслугоўванні мінскіх жыллёвых службаў знаходзіцца каля 7 тысяч дамоў.

У сталіцы працягваецца і добраўпарадкаванне тэрыторый. Рамантуюць дарогі і тратуары. Самая папулярная паслуга – афарбоўка пад’ездаў.