У Парыжы з аншлагам прайшоў спектакль беларускага драматурга Сяргея Гіргеля

8 апреля 2017

У Парыжы з аншлагам прайшоў спектакль паводле п'есы беларускага драматурга Сяргея Гіргеля "13-ы гузік Напалеона". Пастаноўка мінскага тэатральнага праекта "ТрыТфармаТ" сабрала амаль 350 прыхільнікаў тэатральнага мастацтва. Сярод іх кіраўнікі і прадстаўнікі дыпмісій замежных краін, МЗС Францыі, французскіх дзелавых і грамадскіх колаў, беларускай дыяспары. Як падкрэсліў пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка, беларуска-французскае тэатральнае супрацоўніцтва мае глыбокія карані і вельмі важна, што гэта супрацоўніцтва працягваецца.