У Нацыянальнай бібліятэцы прэзентавалі электронны рэсурс "Мода і час"

1 июня 2015

Новы погляд на стыль ар-нуво, для чаго Людовік Чатырнаццаты ўвёў у моду абцасы і хто насіў у эпоху барока батфорты. У Нацыянальнай бібліятэцы прайшла прэзентацыя электроннага рэсурсу "Мода і час". Больш за 400 унікальных выданняў, пачынаючы з XVI стагоддзя, зараз даступныя любому карыстальніку. У калекцыі сабраныя электронныя кнігі, фатаграфіі, відэа і першыя нумары вядомых сусветных часопісаў. На сайце можна знайсці інфармацыю нават пра тое, у што ў XVIII стагоддзі бацькі апраналі сваіх дзяцей. Распрацоўшчыкі стварылі асобныя ўкладкі пра дзіцячую моду, а таксама пра аксэсуары і ўпрыгажэнні.

Паралельна з прэзентацыяй электроннага рэсурсу "Мода і час" у Нацыянальнай бібліятэцы адкрылася выстава пра гарадскую моду беларусаў пачатку ХХ стагоддзя. У экспазіцыі больш за 100 эксклюзіўных фатаграфій.