У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрылася выстава "Акваканцэпт"

19 марта 2019

У экспазіцыі  творы як прафесійных мастакоў, так і аматараў. На палотнах адлюстраваны розныя моманты жыцця, дзіўныя прыродныя з'явы і прадметы рэчаіснасці. Экспазіцыя аб'яднала творы розных тэматычных і стылістычных напрамкаў.

Уладзімір Рынкевіч, мастак, куратар выставы "Акваканцэпт": "Упершыню выстава робіцца як канцэптуальны жывапіс. Што такое канцэпцыя? Гэта замысел, гэта задумка мастака. Яна не заўсёды апавядальная, яе немагчыма пераказаць. Акварэль - гэта асобы від жывапісу, які працуе нараўне з мастаком. Яна цякучая, дынамічная, дапамагае ствараць гэтыя вобразы".

Наведаць экспазіцыю і адчуць магію акварэлі можна будзе да 15 красавіка.