У Музеі гісторыі Мінска праходзіць выстава КрасА-week

26 апреля 2014

У Музеі гісторыі Мінска праходзіць выстава работ пераможцаў конкурсу выяўленчага мастацтва КрасА-week. Чацвёрты год запар свае лепшыя творы тут прапануюць майстры-пачынальнікі. Гэта навучэнцы школ, каледжаў, ліцэяў і тэхнікумаў. Сёлета працы выставілі больш як 80 аўтараў з 15 краін.


Прадоўжыцца выстава да 5 мая. Дарэчы, праграму сёлета пашырылі. У рамках конкурсу пройдзе першы міжнародны пленэр на базе Ружанскага замкавага комплексу Сапегаў.