Баскетбалісты "Мінска" згуляюць перадапошні хатні матч супраць "Аўтадара"

3 апреля 2024

Зноў чакаюцца поўныя трыбуны. Баскетбалісты "Мінска" правядуць перадапошні хатні матч у Адзінай лізе ЗГБ. Хлопцы Аляксея Сухавецкага сустрэнуцца з саратаўскім "Аўтадарам". На мінулым тыдні сталічная дружына на сваёй пляцоўцы заваявала першую перамогу ў сезоне, абгуляўшы "Астану".

Ці дапамогуць "Мінску" родныя сцены і гэтым разам? Прамую трансляцыю паядынку пакажа тэлеканал "Беларусь 5". Пачатак у 18:15.