У Маскве ў гэтыя хвіліны развітваюцца з Маркам Захаравым

1 октября 2019

Грамадзянская паніхіда праходзіць на асноўнай сцэне тэатра "Ленкам". Там сабраліся родныя і блізкія знакамітага рэжысёра, вядомыя акцёры, а таксама шматлікія прыхільнікі. Развітанне прадоўжыцца да 14 гадзін. Пасля гэтага Марка Захарава пахаваюць на Новадзявочых могілках.