Прыслухоўвацца да парадаў медыкаў, не паддавацца паніцы. Прэзідэнт адказаў на пытанні журналістаў

20 марта 2020
Прыслухоўвацца да парадаў медыкаў, не паддавацца паніцы, а таксама звярнуць увагу на самадысцыпліну  чарговы раз заклікаў беларусаў Аляксандр Лукашэнка.

Тэма каранавіруса і сітуацыя ў нашай краіне, вядома ж, не засталіся ўбаку падчас зносін Прэзідэнта з журналістамі.

Адказваючы на пытанне, Кіраўнік дзяржавы робіць акцэнт на людзях. У фокусе ўвагі ў першую чаргу  засцерагальныя  меры і персанальная адказнасць. Зараз важна ўстрымацца ад паездак за мяжу і не верыць  фэйкавым навінам. Парадокс: пакуль адны скупліваюць прадукты,  другія вядома рызыкуюць і, нягледзячы на рэкамендацыі,  едуць за мяжу. Важна цвяроза глядзець на сітуацыю і думаць не толькі аб сабе, але і аб тых, хто побач (відэа).