У Маскве сёння развітаюцца з Дзмітрыем Хварастоўскім

27 ноября 2017

Сусветна вядомы оперны спявак памёр 22 лістапада ў Лондане пасля двух з паловай гадоў барацьбы з анкалагічным захворваннем. Яму было 55 гадоў. Цырымонія развітання з народным артыстам Расіі пройдзе ў Канцэртнай зале імя Чайкоўскага ў 10 гадзін. Пасля паніхіды цела спевака крэміруюць. Яго прах падзеляць на дзве часткі і пахаваюць у Маскве і Краснаярску.