У Маскве адкрылася выстава Узброеных Сіл Беларусі

25 февраля 2016

Ад сухапутных войскаў да спецназа. У Маскве адкрылася выстава Узброеных Сіл Беларусі. Экспазіцыя музея Вялікай Айчыннай вайны паказвае сучасную армію нашай краіны ў фатаграфіях, кнігах і жывапісе. Тут прадстаўлены дзеючыя падраздзяленні, іх геральдыка і форма - усяго 12 раздзелаў, прысвечаных ВПС і СПА, сілам спецаперацый. Сярод гледачоў - ваенныя аташэ ўсіх краін, акрэдытаваных у Расіі.