Палац спорту прымае этап чэмпіянату свету па слаламе на ролікавых каньках

27 июня 2015

Хуткая язда, грацыёзная харэаграфія і экстрэмальныя трукі – пляцоўка каля Палаца спорту сёння прымае этап чэмпіянату свету па слаламе на ролікавых каньках. Чатыры дзясяткі спартсменаў з Расіі, Украіны і Беларусі на працягу дня будуць спаборнічаць у 6 дысцыплінах. Самыя папулярныя з іх - слалам-класіка і хуткасны слалам. Тут удзельнікам прапануецца выконваць складаныя харэаграфічныя элементы на роліках пад музыку. Гэта трэба рабіць хутка і акуратна – за кожны збіты конус удзельнік страчвае балы.

Пасля спаборніцтваў да ролераў змогуць далучыцца ўсе ахвочыя. А ў вечары перад гледачамі выступіць фіналістка шоу талентаў “Я магу!“ мастачка Святлана Саўчук. Другі этап спаборніцтваў пройдзе заўтра на лыжаролернай трасе ў Вяснянцы.