У Маскве 26-ая Маскоўская міжнародная кніжная выстава-кірмаш

4 сентября 2013

Больш як 500 найменняў друкаванай прадукцыі беларускіх выдавецтваў прадстаўлена на 26-ай Маскоўскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы, якая адкрылася сёння ў расійскай сталіцы. Усяго ў Маскву прывезлі 200 тысяч выданняў з усяго свету і на любы густ. Сёлета на выставе можна будзе ўбачыць і знакамітасцяў - ад вядомых пісьменнікаў да не менш вядомых рэжысёраў. А колькасць прадстаўленых кніг і чытацкая цікавасць сведчаць пра тое, што да заходу эпохі папяровай кнігі яшчэ далёка.


Беларускія кнігавыдаўцы сёння прэзентавалі нацыянальны стэнд Кнігі Рэспублікі Беларусь і экспазіцыю Выдавецкія праекты Саюзнай дзяржавы. На нашым стэндзе таксама - кніжныя навінкі ўсіх тэматычных кірункаў - ад навучальнай і навуковай да мастацкай і дзелавой літаратуры. Прадоўжыцца выстава-кірмаш да 9 верасня.