У Маладзечне адбыўся дабрачынны канцэрт з удзелам фонду UNIHELP

28 августа 2018

Дабрачынны канцэрт дзеля дапамогі хворым дзецям адбыўся ў Маладзечне з удзелам фонду UNIHELP. На сцэне летняга амфітэатра ў парку Перамогі выступілі папулярныя беларускія артысты. Падчас канцэрта гледачы маглі перадаваць грошы для дзяцей, якім неабходныя дапамога і падтрымка.

Пасля завяршэння канцэрта сабраныя сродкі перадалі ў Міжнародны фонд дапамогі дзецям. На сцэне Маладзечанскага амфітэатра такі дабрачынны канцэрт прайшоў упершыню.