"Белавія" ўзгадніла з Украінай суму кампенсацыі за вяртанне самалёта ў кіеўскі аэрапорт

24 ноября 2016

Сума трохі паменшаная ў параўнанні з першапачатковай. Аб гэтым паведаміў намеснік гендырэктара "Белавія" Ігар Чаргінец. Акрамя авіякампаніі, праблемай шчыльна займаецца МЗС Беларусі. Адзін з кіраўнікоў беларускай авіякампаніі не стаў называць канкрэтных тэрмінаў, калі будзе выплачана сума ўрону ўкраінскім бокам. Нагадаем, "Боінг 737-800", які выконваў рэйс Кіеў - Мінск 21 кастрычніка быў вернуты ў аэрапорт "Жуляны" па патрабаванні СБУ. Экіпажу было заяўлена, што ў выпадку невыканання каманды ў паветра будуць паднятыя знішчальнікі.