Беларуская эканоміка за 9 месяцаў выканала гадавы прагноз па ВУП

17 октября 2017

Аб гэтым стала вядома на пасяджэнні прэзідыума Саўміна. Агульная сітуацыя ў эканоміцы захоўваецца стабільнай, амаль усе ключавыя паказчыкі эфектыўнасці працы ўрада і Нацбанка выконваюцца. Якія сферы вырваліся ў лідары, а дзе пакуль не дабіраем - рэпартаж Святланы Лук'янюк.

Галоўным драйверам эканомікі застаецца прамысловасць. Добрыя паказчыкі за паўгоддзе толькі ўмацаваліся, тым самым уклаўшы ў агульную скарбонку ВУП. Яго рост дасягнуў ужо гадавога паказчыка - 1,7 %. Чакаюць дывідэндаў і ад прадпрымальнікаў пасля падпісання ліберальнага пакета дакументаў. Сёння доля малога і сярэдняга бізнесу ў ВУП - 28%.

Устойлівае развіццё Беларусі ўжо пацвярджаюць і міжнародныя аналітыкі. Агенцтва Standard & Poor's павысіла наш доўгатэрміновы крэдытны рэйтынг па абавязацельствах у замежнай і нацыянальнай валюце да ўзроўню B і захавала стабільны прагноз. Аналітыкі лічаць, што беларуская эканоміка ў найбліжэйшыя гады будзе расці ў сярэднім на 2%. У тым ліку - з-за паляпшэння эканамічных паказчыкаў у асноўных гандлёвых партнёраў - Расіі і Еўрасаюза. І гэта ўжо, дарэчы, дае свой вынік.

Экспарт тавараў і паслуг дадаў амаль на 20%. Пры гэтым і за кошт росту цэн, і за кошт аб'ёмаў. Зарабляе не толькі на нафце і каліі. Прадукцыйнасць працы таксама ў плюсе больш чым на 3%. Радуюць і лічбы па інфляцыі - менш як 3%. Гэта, як адзначыў прэм'ер, лепшы паказчык за ўсю гісторыю суверэннай Беларусі.

Паказчыкі з плюсам. Рост прамысловай вытворчасці - 6%. Сельскай гаспадаркі - каля двух. Пакуль не дабіраем да прагнозу 0,5%. Рознічны тавараабарот плюс 2,4%. Буксуюць жа па-ранейшаму будаўніча-мантажныя працы.

Нявыбраныя грошы па мэтавых праграмах урад гатоў аддаць на іншыя аб'екты. Ужо гатовы праект пастановы. Асаблівая ўвага сёння і сельскай гаспадарцы. Галоўнае - убраць ураджай без страт, гаворыць прэм'ер і адводзіць тэрміны.

Галоўнае, каб не было новых даўгоў сельгаспрадпрыемстваў. Асабліва пасля рэструктурызацыі. Крэдыты ж для рэальнага сектара становяцца больш даступнымі. Стаўкі па новых - каля 12%. А ў пачатку года былі не менш як 20.

Наколькі эканоміка дадасць за чацвёрты квартал, пакуль ва ўрадзе прагназуюць асцярожна. Калі адсталыя падцягнуцца, то можна разлічваць на плюс 0,2-0,3%. Гэта значыць, што па годзе ВУП будзе каля 2%. Гэта стане базай для развіцця ў 2018 годзе, дзе валавы ўнутраны прадукт запланаваны ўдвая больш.

Сёння на прэзідыуме чыноўнікам з абласцей нагадалі, што ад кожнага рэгіёна да снежня чакаюць паквартальныя праграмы развіцця тэрыторый на будучы год.