У Магілёве выявілі падмурак Траецкай царквы XVIII стагоддзя

8 февраля 2016

Сенсацыйнае адкрыццё зрабілі ў Магілёве падчас рэканструкцыі моста праз Днепр. Будаўнікі выявілі падмурак Траецкай царквы XVIII стагоддзя. Выключнасць знаходкі, паводле версіі навукоўцаў, у тым, што ў закладцы храма, магчыма, прымалі ўдзел імператар Аўстрыі Іосіф і расійская імператрыца Кацярына Другая.

Гісторыкі не губляюць надзею знайсці на месцы Траецкай царквы цікавыя артэфакты. А па фатаграфіях, якія зрабілі падчас Вялікай Айчыннай, нават аднавіць згубленую гісторыка-культурную каштоўнасць.