Лукашэнка аб рабоце парламента: Справа не ў колькасці законаў, а ў стварэнні ўмоў для мірнага развіцця

21 марта 2024

Галоўная заслуга парламентарыяў адыходзячага склікання - дапамога ў захаванні стабільнасці і міру ў Беларусі. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт на сустрэчы з дэпутатамі і сенатарамі, якія завяршаюць сваю работу.

Прэзідэнт пра адыходзячы склад парламента: Прадэманстравалі надзейнасць і адданасць народу

Ужо заўтра іх зменіць новае - восьмае - скліканне Нацыянальнага сходу. А сёння па традыцыі падвядзенне вынікаў работы парламента на працягу апошніх 5 гадоў. Ацэнка Аляксандра Лукашэнкі высокая! Дэпутацкі корпус прадэманстраваў надзейнасць і адданасць беларускаму народу. У пераломны для краіны момант, калі час выпрабоўваў на трываласць нашу нацыю, гэта дарагога каштуе, - упэўнены Прэзідэнт. Парламентарыі справіліся з ціскам і пагрозамі, выявілі настрой на канструктыў, дапамаглі абараніць нацыянальныя інтарэсы. Беларускі лідар чакае актыўнасці і цвёрдага адпору апанентам і ад новых парламентарыяў. 

Прэзідэнт уручыў дзяржузнагароды дэпутатам і сенатарам 

Актыўнай была і законатворчая работа. Яе вынік - больш за 300 законаў. У тым ліку ўнясенне змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю. Прэзідэнт падзякаваў парламентарыям за плённую работу на карысць народа. Сенатарам і дэпутатам, якія асабліва вызначыліся, уручыў дзяржаўныя ўзнагароды. І добрая традыцыя - фота з адыходзячым складам - для гісторыі.