У мінскім Палацы спорту адбылася прэмія "Тэлевяршыня"

22 мая 2015

25 намінацый і самая жорсткая канкурэнцыя за ўсю гісторыю тэлевізійнай прэміі. Дзмітрый Бачкоў з ток-шоу "Форум" стаў лепшым вядучым грамадска-палітычнай праграмы. Статуэтку атрымала Паліна Шуба ў намінацыі "Лепшая вядучая штодзённай інфармацыйнай праграмы". У нашага медыяхолдынга 11 статуэтак. Хэдлайнерамі сталі праекты Агенцтва тэленавін. Лепшая інфармацыйная праграма краіны - "Панарама". Агенцтва тэленавін перамагло і ў конкурсе сярод лепшых тэлежурналістаў Беларусі.

І "Галоўны эфір" - лепшая інфармацыйна-аналітычная праграма - па праве атрымаў беларускі тэлевізійны "Оскар". Дарэчы, інфармацыйна-аналітычная праграма на прэміі выступіла як дэбютант - год у эфіры. І ўжо за гэты час зарабіла сабе гучнае імя.

Асабліва быў адзначаны ўклад галоўнага медыяхолдынга краіны ў святкаванне 70-годдзя Перамогі. Запаветную статуэтку атрымаў тэлепраект "Хвіліна маўчання". Белтэлерадыёкампанія ўдастоілася і галоўнай узнагароды "Тэлевяршыні" - Гран-пры за асвятленне чэмпіянату свету па хакеі.

Сумесны праект "Выпрабаванне. Кроў вермахта"  Белтэлерадыёкампаніі і "ВаенТБ" перамог у намінацыях "Лепшы аператар і "Лепшы дакументальны фільм". Лепшай праграмай для дзяцей і юнацтва стаў "Дабраранак" на "Беларусь 3". Лепшым вядучым рэгіянальнага тэлебачання названы Мікалай Пракаповіч (ТРК "Брэст"). Лепшай інфармацыйнай праграмай на рэгіянальным тэлебачанні стала "Днямі" (ТРК "Магілёў"), а тэматычнай - праграма "У горадзе Бабруйску…" (таксама ТРК "Магілёў").

Тэлеверсію цырымоніі глядзіце сёння пасля "Панарамы" ў эфіры каналаў "Беларусь 1" і спадарожнікавага "Беларусь 24".