У Мінску ўпершыню прайшоў паказ адрэстаўраванага фільма "Ідзі і глядзі"

19 марта 2018

Сёння ў Мінску ўпершыню прайшоў паказ адрэстаўраванага фільма "Ідзі і глядзі". Спецыялісты кінастудыі "Беларусьфільм" і кінаканцэрна "Масфільм" 4 месяцы літаральна па кадры аднаўлялі карціну 1985 года. Зараз глядач можа ўбачыць знакаміты фільм у лічбавым фармаце, які не саступае ў якасці сучасным бестселерам.

Кінапаказ прымеркаваны да 75-годдзя трагедыі ў Хатыні. На другі дзень нараджэння карціны прыйшлі і тыя, хто ствараў яе 30 гадоў таму.

Уладзімір Паначэўны, другі рэжысёр фільма "Ідзі і глядзі":

"Займаўся планаваннем, што ў гэтай карціне было вельмі складана. Я займаўся масоўкай, якую масоўкай ніколі не называў. Гэта асобны трагічны персанаж. Мы здымалі ў Бярэзінскім запаведніку і па ўсіх вёсках, якія былі побач, звазілі аўтобусамі, апраналі, як было трэба, і яны працавалі проста на знос".

Яўген Крыжаноўскі, заслужаны артыст Беларусі:

"Я сам паглядзеў гэты фільм усяго два разы. Гэта вельмі цяжка. Сёння прыйшла мая дачка, мая жонка, яны ўпершыню паглядзяць гэты фільм. Малодшую я не ўзяў. Ёй 10 гадоў. Гэта рана, яна крыху пазней паглядзіць гэты фільм. Я лічу, што ўсе павінны паглядзець гэтае кіно. Гэта вялікае кіно Беларусі".

Прэм'ера фільм "Ідзі і глядзі" прайшла на Маскоўскім міжнародным кінафестывалі, дзе ён выйграў "Залаты прыз" і быў адзначаны прэміяй FIPRESCI. У 2017 годзе ўжо адноўленая карціна атрымала галоўны прыз на Венецыянскім фестывалі за лепшы адрэстаўраваны фільм. Паводле версіі часопіса Time Out, "Ідзі і глядзі" займае шосты радок у спісе "50 лепшых ваенных фільмаў усіх часоў", а таксама лічыцца лепшым фільмам пра Другую сусветную вайну.