Цэнтр па вывучэнні і ахове балтыйскага ласося адкрыўся ў Астравецкім раёне

11 сентября 2017

Першы ў Беларусі адукацыйны цэнтр па вывучэнні і ахове балтыйскага ласося адкрыўся ў Астравецкім раёне. Прытокі мясцовай ракі Віліі - адзінае месца ў краіне, куды прыплывае на нераст гэты від рыб. Ласось мае патрэбу ў асаблівай ахове менавіта ўзімку, калі рыба амаль не звяртае ўвагі на небяспеку ў выглядзе браканьераў і драпежнікаў.

Аляксандр Вінчэўскі, дырэктар ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны": "Астравецкі ласось - у іх самая працяглая міграцыя ў Еўропе. Яны 600 кіламетраў ідуць ад Балтыйскага мора сюды на нераст - адны з самых магутных рыб гэтага віду. Іх больш ні ў якім раёне не знойдзеш у Беларусі".

Адукацыйны цэнтр размясціўся ў Варнянскай сярэдняй школе. Ён інфармуе наведвальнікаў пра ласось з дапамогай мультымедыя і паказвае храналогію міграцыі.