У Мінску стартуе традыцыйны Калядны оперны форум

10 Снежня 2013
Свята музычнай класікі і вядучых выканаўцаў на сцэне Вялікага тэатра Беларусі збярэ больш за дзесяць пастановак і салістаў з 16 краін свету.

Падрабязнасці маючага адбыцца форуму - у Наталлі Бардзілоўскай.

Чацвёрты Калядны форум адкрыецца з сенсацыі: упершыню ў Беларусі прагучыць опера Рыхарда Вагнера. Гэта класік, доўгі час амаль забаронены ў шматлікіх краінах, у тым ліку ў СССР. Не кожны тэатр возьмецца за вагнераўскую пастаноўку яшчэ па адной прычыне: яго музыка сярод сусветных шэдэўраў, але надзвычай складаная для выканання.

Гісторыя пра Лятучага галандца. Яна ператворыць галоўную музычную сцэну краіны ў палубу міфічнага карабля, які на працягу ўсіх трох гадзін дзейства будуць разгойдваць 3D марскія хвалі. Расійскі мастак-пастаноўшчык Віктар Вольскі ўжо ставіў галандца ў Маскве, але для Мінска падрыхтаваў новую сцэнаграфію з улікам сучасных тэхнічных магчымасцяў нашай сцэны. Тут будуць разгортвацца падзеі лірычныя і трагічныя.

Сюжэт - знаёмы па тысячах легенд і казак свету. Заварожаны галоўны герой, зняць праклён з якога можа толькі каханне.

150 гадоў назад у Дрэздэне ўпершыню была прадстаўлена гэта найвядомейшая і адна з самых прыгожых опер Рыхарда Вагнера. Яна на працягу дзвюх з паловай гадзін гаворыць пра Каханне і вызваленне праз Каханне. Падчас пастаноўкі ў нас будуць рэшткі карабля як быццам выплываць на паверхню. Там і сустрэнуцца і юнак з дзяўчынай, і знойдуць сваё каханне.

Лятучага галандца ставілі носьбіты нямецкай класікі - запрошаны рэжысёр Ханс-Ёахім Фрай і дырыжор Манфрэд Маерхофер з Германіі. У галоўных партыях - вядучыя галасы беларускай оперы. Янаш Нялепа, Станіслаў Трыфанаў, Ніна Шарубіна.

У рамках Каляднага форуму - яшчэ адна прэм'ера Вялікага, Турандот, якую праспяюць запрошаныя салісты. Ганаровы госць форуму - Міхайлаўскі тэатр з Санкт-Пецярбурга прапануе Баль-маскарад Вердзі. Адметнасць гэтага года: кожны з пяці дзён - прэзентацыі камерных опер. Фінал свята - гала-канцэрт, збярэ прадстаўніцтва з 16 краін свету.