У Мінску стартуе Міжнародны фестываль Юрыя Башмета

27 сентября 2017

Форум прапаноўвае больш за дзясятак унікальных праграм з удзелам сусветных зорак і легендарных калектываў. Сёння ўвечар на вялікай сцэне Белдзяржфілармоніі - урачыстае адкрыццё фестывалю з удзелам самога маэстра Башмета і аркестра "Новая Расія". Музыканты выканаюць творы Чайкоўскага.

Народны артыст СССР, уладальнік мноства ўзнагарод Юрый Башмет ужо 15 гадоў кіруе аркестрам "Новая Расія". Услаўлены калектыў выступае па ўсім свеце. А ў Мінску музыканты апынуліся ўпершыню.