Адбылася калегія Міністэрства інфармацыі з удзелам кіраўніцтва краіны і вядучых СМІ

5 февраля 2018

Спартыўная тэма сёння знайшла працяг і на калегіі Міністэрства інфармацыі з удзелам кіраўніцтва краіны і вядучых СМІ. Як заявілі на канферэнцыі, для гасцей і ўдзельнікаў Еўрагульняў-2019 выпусцяць даведнікі, карты і кішэнныя энцыклапедыі. Як адзначыў Васіль Жарко, было нямала станоўчага ў працы галіны за мінулы год. У той жа час віцэ-прэм'ер заклікаў выяўляць больш ініцыятывы ў асвятленні вострых сацыяльных тэм. Сярод задач - праца рэгіянальных газет па прынцыпе мультымедыяцэнтраў, а таксама пераход рэспубліканскіх тэлеканалаў у фармат HD.

Аляксандр Карлюкевіч, Міністр інфармацыі Беларусі: «Мы будзем шукаць традыцыі і вопыт, якія павінны прыйсці з друкаваных СМІ ў сацыяльныя сеткі, у новыя масмедыя. Кантраляваць трэба, хаця і слова не зусім карэктнае. Трэба каб заканадаўчая практыка і ўвогуле маральныя і этычныя падыходы ў рабоце журналістаў супадалі з тым, што выкладваецца ў гэтых сацыяльных сетках".

Завяршылася калегія на ўрачыстай ноце. За высокае прафесійнае майстэрства ўзнагароды ад Міністэрства інфармацыі атрымалі вядучыя СМІ, у тым ліку і наша калега, дырэктар тэлеканала "Беларусь 3" Наталля Марынава. Віншуем!