У Мінску стартаваў Сусветны тыдзень італьянскай мовы

21 октября 2014

У Мінску 14-ы раз стартаваў Сусветны тыдзень італьянскай мовы. Ён адкрыўся выставай рэдкіх аўтарскіх кніг у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Экспазіцыю італьянскіх выданняў у Мінск прывёз дырэктар фонда Мастацтва Сартыраны Джорджыа Форні - калекцыянер, які летась прывозіў у нашу краіну калекцыю дызайнерскіх рэчаў знакамітасцяў.


Рэпартаж Алены Борматавай. Ні адзін з гэтых фаліянтаў вы не зможаце набыць ні ў адным магазіне свету. Кніга як арт-аб'ект. Выкананы колькасцю максімум экземпляраў 30. І ўсе - у прыватных калекцыях. Рэчы штучныя і вельмі каштоўныя. Там аўтарскія гравюры, літаграфіі і малюнкі ў арыгінальных тэхніках.


Кнігі як мастацкія аб'екты ўпершыню выстаўляюць у Мінску. У такой колькасці твораў калекцыя ўвогуле першы раз пакінула Італію. Адзінкавыя экземпляры выстаўлялі ў Каірскім музеі. У планах правезці экспазіцыю па краінах Цэнтральнай і Паўночнай Амерыкі.


Калекцыя аўтарскіх кніг збіралася на працягу 20 гадоў. Кожная з іх стваралася як антыпод масавым, шматтыражным выданням. Кожны асобны экземпляр кнігі - гэта сумесная праца мастакоў, графікаў, дызайнераў і выдаўцоў.


Месца пастаяннага захоўвання калекцыі - замак Сартырана. Джорджыа Форні, урач паводле спецыяльнасці, набыў паўразбураны помнік архітэктуры ў свайго пацыента, аднавіў яго і зрабіў прыватным домам-музеем з дзясяткамі калекцый.


Кожны аўтарскі фаліянт дапоўнены мастацкімі творамі. Дарэчы, усе работы - таксама з асабістай калекцыі апантанага італьянца. Выстава рэдкіх кніжных аб'ектаў - толькі першая ў шэрагу праектаў Сусветнага тыдня італьянскай мовы.


Кульмінацыяй нашай культурнай праграмы напрыканцы 2014 - пачатку 2015 гадоў стане выстава шэдэўраў мастацтва эпохі Адраджэння, якая прыедзе ў Нацыянальны мастацкі музей Беларусі з Умбрыі, горада Перуджы.


У планах культурнага супрацоўніцтва Беларусі і Італіі - сумесныя праекты нашага Вялікага тэатра з вядучымі опернымі тэатрамі Апенінскага паўвострава.