У Мінску адбылася прэзентацыя інтэрнацыянальнай кнігі аднаго верша Янкі Купалы

12 апреля 2018

"А хто там ідзе?" або 101 мова свету пад адной вокладкай. У Мінску адбылася прэзентацыя інтэрнацыянальнай кнігі аднаго верша Янкі Купалы. Выдавецтва “Белорусская энциклопедия имени Петруся Бровки” сумесна з Міністэрствам інфармацыі стварылі зборнік, які складаецца з радкоў верша, прызнанага самым вядомым творам беларускай літаратуры малога жанру ва ўсім свеце. Над кнігай працавалі знакамітыя рэдактары, пісьменнікі і перакладчыкі з розных куткоў свету, увогуле - 101 аўтар. Сярод іх - Расул Гамзатаў, Вера Рыч, Марыян Серватка, Стэфан Эрыксан і іншыя. Выданне эксклюзіўнае, усяго 800 экзэмпляраў. Кніга суправаджаецца карцінамі беларускіх і замежных мастакоў, якія натхніліся творчасцю драматурга. На адвароце - факсіміле верша. На паэтычнай прэзентацыі радкі Купалы дэкламавалі на сваіх родных мовах паслы розных краін, а таксама прыхільнікі творчасці беларускага паэта.

Дарэчы, гэта юбілейны год для публікацыі "А хто там ідзе?". Першыя твор беларускага драматурга пачулі 110 гадоў назад. Першым за пераклад узяўся Максім Горкі.