Беларуска стала пераможцай у конкурсе "Місіс Зямны шар"

12 декабря 2016

Упершыню за 20 гадоў прадстаўніца Беларусі стала пераможцай у конкурсе прыгажосці для замужніх дам.  Фінал  "Місіс Зямны шар" прайшоў у Кітаі напярэдадні. Нараджэнка Гродна   Святлана Кузняцова абышла канкурсантак з 67-мі краін. Гэта не адзіны тытул у скарбонцы беларускай прыгажуні. У 98-ым яна заваявала званне  "Міс Беларусі" ў Першым нацыянальным конкурсе прыгажосці. Тры гады назад была "Місіс Сусвет".  Святлана  выхоўвае траіх дзяцей і працуе настаўнікам матэматыкі.