У Мінску развіталіся з Аўгустам Мілаванавым

20 июля 2019
Грамадзянская паніхіда прайшла на сцэне роднага для акцёра  Купалаўскага тэатра. Аддаць даніну памяці майстру  прыйшлі яго прыхільнікі, калегі і сваякі. Галоўнай драматычнай сцэне краіны Мілаванаў служыў 57 гадоў. За гэтыя гады пражыў дзясяткі разнапланавых роляў. З’яўляўся Мілаванаў і на кінаэкране. Гледачы памятаюць яго па фільме "Бронзавая птушка" і тэлесерыяле "Дзяржаўная мяжа". Захапляўся рэжысурай і выкладаў у Акадэміі мастацтваў.

Па тэатральнай традыцыі з народным артыстам развіталіся апладысментамі. Пахаваны Аўгуст Мілаванаў  на Усходніх могілках Мінска.