Белтэлерадыёкампанія запрасіла на дзіцячае "Еўрабачанне" выхаванцаў вільнюскай гімназіі

18 ноября 2018

Белтэлерадыёкампанія запрасіла на шоу выхаванцаў вільнюскай гімназіі імя Францыска Скарыны. Два дзясяткі білетаў дасталіся таленавітым вучням адзінай беларускамоўнай навучальнай установы за межамі нашай краіны. Гэта самабытная тэрыторыя ведаў, дзе атрымліваюць сярэднюю адукацыю больш за 200 навучэнцаў розных нацыянальнасцей. Дзеці вучацца па праграме літоўскіх школ, але на беларускай мове. 1 лютага гімназія рыхтуецца адсвяткаваць стагоддзе.

Таксама ў падарунак ад Белтэлерадыёкампаніі білеты на дзіцячае "Еўрабачанне" атрымаюць больш за 2 тысячы выхаванцаў інтэрнатаў, дзеці з абмежаванымі магчымасцямі і адораныя вучні. Нагадаем, конкурс адбудзецца 25 лістапада і збярэ на сцэне "Мінск-Арэны" 20 краін-удзельніц, што з'яўляецца абсалютным рэкордам у гісторыі конкурсу.