У Мінску прайшла Ноч танца

2 ноября 2015

А вось якія рытмы чакалі ўдзельнікаў Ночы танцаў, ведаюць нашы карэспандэнты. Арганізатары прапанавалі на выхадных альтэрнатыву Хелаўіну. І замест страшэнных касцюмаў - спартыўны абутак і жаданне танцаваць. Унікальныя майстар-класы, музыка, якая натхняе, і лепшыя танцавальныя школы сталіцы. Сотні людзей у гэтыя выхадныя аддалі перавагу спартыўнаму стылю і гарачаму танцпляцу. У Мінску прайшла Ноч танца.

Адкрылі праграму танцавальныя шоу. Тут было ўсё. Гісторыя з сюжэтам, зразумелым без слоў, тэма Хелаўіну, якая таксама цалкам раскрытая, і нават будучыня нашай планеты.

Але асаблівая ўвага - спецыяльным гасцям. З майстар-класам прыехала каманда Беларусі па брэйк-дансе, пра якую зараз гаворыць увесь свет. Знайшлося месца і сучаснай класіцы. Джазавы кірунак апынуўся адным з самых масавых і жаночых.