Беларусь і Германія могуць істотна ўзмацніць узаемадзеянне

16 июня 2015

Такі пункт погляду выказаў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з паслом ФРГ.

Вольфрам Маас завяршае дыпмісію ў нашай краіне. Кіраўнік дзяржавы высока ацаніў намаганні дыпламата, накіраваныя на ўмацаванне беларуска-германскіх адносін. Па словах Аляксандра Лукашэнкі, наша краіна лічыць прыярытэтным супрацоўніцтва з Берлінам. У беларускай прамысловасці многае мадэрнізуецца з улікам нямецкіх стандартаў, абсталявання і тэхналогій.

Апошнім часам назіраецца пазітыўная дынаміка ў беларуска-германскіх адносінах. Адна з прычын - частата двухбаковых кантактаў, у тым ліку на вышэйшым узроўні.