У Мінску прайшла экскурсія па невядомых кінематаграфічных маршрутах

21 августа 2016

Упершыню ў Мінску прайшла экскурсія па невядомых кінематаграфічных маршрутах. Гэта каля дзясятка пунктаў, дзе свае фільмы здымалі не толькі савецкія, але і галівудскія рэжысёры.

Расказвае Дар'я Тарасава. Экскурсія пачалася з Музея гісторыі беларускага кіно. Менавіта тут захоўваецца самы вялікі архіў айчыннага кінематографа. Кінабум у Мінску пачаўся яшчэ напачатку ХХ стагоддзя. Калі ж зазірнуць ў кінематаграфічную карту горада, адразу бачна - цэнтр Мінска ў розныя гады выконваў ролю адной суцэльнай дэкарацыi. Напрыклад, гісторыя Чырвонага касцёла мае багаты кінематаграфічны вопыт. Некалі ў сцены гэтага каталіцкага храма было вырашана перанесці беларускую кінавытворчасць.

Хіт рэжысёрскіх хiтрасцяў - выдаваць сучасны Мінск за савецкую або перабудоўную Маскву. Галоўная мінская магістраль - праспект Незалежнасці - зачастую выконвае ролю дублёра. Так, Мінск адкрыў Валерый Тадароўскі ў тэлесерыяле "Каменская". З лёгкай рукі рэжысёра дзясяткі здымачных груп пачалі адначасова працаваць у сталіцы.

Напрыканцы 1990-х Мінск у галоўнай ролi зняў галівудскі рэжысёр Менахем Галан. Для здымак баевіка сталіца за лічаныя дні ператварылася ў Перу. А ўсяго тры гады таму на экраны выйшаў расійскі блакбастар "Метро". Мала каму вядома, што маскоўскую падземку здымалі ў Мінску.

Кінаманам Беларусь запомнілася не толькі сваімі краявідамі. Дарэчы, наш суайчыннік - вядомы кінапрадзюсар і заснавальнік Галівуда Луіс Маер – стаў ініцыятарам прэстыжнай кінапрэміі "Оскар". Эмігрант з Мінска Эл-Бі (так яго называлі калегі па цэху) пабудаваў цэлую імперыю - кінастудыю Metro-Goldwyn-Mayer.

Экскурсія стала своеасаблівай прадмовай да традыцыйна масавых музычных вечароў ля ратушы, дзе мінулым вечарам кінаманы сабраліся, каб пачуць галівудскія хіты і саўндтрэкi да самых папулярных фільмаў Імперыі мрой у выкананнi аркестра.