Практычна ўвесь час працэдуры ідзе на пошук ачага арытміі. Гэтае абсталяванне дазваляе вызначыць ачаг арытміі з дакладнасцю да міліметра. З дапамогай спецыяльнай трубкі-катэтара, якая ўводзіцца ў сэрца, можна не толькі правесці дыягностыку, але і прыпячы ачаг токам, а гэта значыць, назаўсёды пазбавіць пацыента ад арытміі. Гэты спосаб аперацыі не толькі скарачае час працэдуры, але яшчэ і памяншае рэнтген-
Новае высокатэхналагічнае абсталяванне, кошт якога, дарэчы, каля мільёна долараў, з'явілася ў першай сталічнай клініцы крыху больш як месяц таму. Толькі на днях скончылі яго ўстаноўку, і вось ужо першая аперацыя. Беларускія кардыяхірургі праводзяць яе сумесна са спецыялістам Новасібірскага цэнтра хірургічнай арытмалогіі.
У Мінск расійскі хірург прыехаў усяго на некалькі дзён - падзяліцца вопытам і ацаніць работу беларускіх калегаў. Ужо пасля першай аперацыі ён рэзюмаваў: нашы хірургі (цытата) валодаюць усімі прафесійнымі навыкамі для выканання аперацый такой складанасці.
Такая аперацыя доўжыцца ў сярэднім каля трох гадзін. Практычна ўвесь час ідзе на пошук ачагу арытміі. Сама ж працэдура прыпякання займае ўсяго некалькі хвілін.
Высокую тэхналагічнасць новага абсталявання наша здымачная група ацаніла на месцы: інтэрв'ю нашаму каналу пацыент даў прама на аперацыйным стале.
Яшчэ дзве сумесныя расійска-беларускія аперацыі сёння прайшлі ў сталічнай бальніцы хуткай дапамогі. Новыя тэхналогіі ўжо ў лячэнні сасудаў галаўнога мозгу айчынныя нейрахірургі асвойвалі з новасібірскімі калегамі. Як і ў выпадку новай методыкі лячэння арытміі сэрца, гэтая працэдура малатраўматычная, а пацыентаў рыхтуюць да выпіскі ўжо на наступны дзень.
Ужо зусім хутка тэхнічнае абнаўленне чакае і кардыялагічнае аддзяленне дзявятай клінікі Мінска. Што тычыцца абсалютна новых бальніц (а адна такая, як стала вядома сёння, у найбліжэйшай перспектыве з'явіцца ў сталіцы), то яны першапачаткова на сто працэнтаў будуць аснашчаныя самым сучасным высокатэхналагічным медыцынскім абсталяваннем.