У Мінску прайшоў фінал вакальнага конкурсу ў рамках фестывалю "Вытокi"

26 сентября 2023

Фінал вакальнага конкурсу ў рамках фестывалю "Вытокі" прайшоў у Мінску. За першае месца ў творчым спаборніцтве змагаліся 8 юных талентаў - індывідуальныя выканаўцы і трыа. Галоўны прыз - аўтарская песня ад заслужанага артыста Беларусі Валерыя Шмата, а таксама поўны прадакшн.

Валерый Шмат, старшыня журы вакальнага конкурсу ў рамках фестывалю "Вытокi-2023":

Мы адабралі самых лепшых. І гэтыя юнакі, дзяўчаты выконвалі свае творы прад вельмі вялікай аудыторыяй. На некаторых плошчах былі тысячы людзей. І, канешне, яны былі ў хваляванні. Але тое хваляванне, што ёсць на сцэне, гэта выпрабаванне.

Усе фіналісты - пераможцы абласных этапаў конкурсу, таленавітыя і амбіцыйныя юнакі і дзяўчаты. Зорнае першае месца заваявала прадстаўніца Мінскай вобласці Маргарыта Шыбаева.