У Мінску праходзіць выстава Скарбы Украіны

18 декабря 2013

Больш за сотню экспанатаў з золата, срэбра і каштоўных камянёў у Мінску паказвае выстава Скарбы Украіны. Нацыянальны гістарычны музей прэзентуе экспазіцыю ўкраінскіх, нямецкіх, азербайджанскіх майстроў XVI - пачатку XX стст. Гэта ювелірныя ўпрыгожванні, посуд, паясы і цырыманіяльныя прадметы першых дзяржаўных асоб.


Выстава паказвае розныя еўрапейскія стылі: барока, класіцызм - плюс асаблівасці нацыянальных выяўленчых традыцый Украіны. У Беларусі Скарбы Украіны выстаўляюцца ўпершыню.