Першы медаль на XXX Сусветнай летняй Універсіядзе ў Неапалі

6 июля 2019

Першы медаль на XXX Сусветнай летняй Універсіядзе ў Неапалі зборнай Беларусі прынёс плывец Рыгор Пякарскі. Ён стаў трэцім у фінальным заплыве на дыстанцыі 50 метраў батэрфляем. Роўных у гэтай дысцыпліне не было аўстралійцу Вільяму Янгу, другі - японец Юя Танака. Усяго Беларусь, адзначым, прадстаўляюць 43 студэнты-спартсмены.