У Мінску праходзіць Міжнародны фестываль-конкурс "Новыя вяршыні - 2019"

5 апреля 2019
Культурны абмен сярод таленавітых дзяцей з розных краін. У Мінску праходзіць Міжнародны фестываль-конкурс "Новыя вяршыні - 2019". Ён аб'яднаў пяць з паловай тысяч удзельнікаў з Беларусі, Украіны, Славеніі, Казахстана і Польшчы ў  розных намінацыях: "Вакал", "Харэаграфія", "Цыркавое і тэатральнае мастацтва" і інш. Сёння праходзяць праслухоўванні ў намінацыі "Эстрадны вакал" сярод дзяцей ад 3 да 6 гадоў.

У рамках творчага форуму  адбудуцца не толькі конкурсныя спаборніцтвы, але і выставы, канцэрты і майстар-класы.