Сонечнае надвор'е прыйшло ў сталіцу

15 июля 2014

Цяпло не прымусіла сябе доўга чакаць! Сонечнае надвор'е прыйшло ў сталіцу. На гэтым тыдні тэмпература паветра днём прагрэецца да плюс 25-30, а ўначы слупкі тэрмометра не апусцяцца ніжэй за 16 градусаў. Паводле прагнозаў сіноптыкаў, у другой палове ліпеня тэмпература будзе на два-тры градусы вышэйшай за кліматычную норму. Таму замест парасонаў на вуліцу бяром сонцаахоўныя акуляры і не забываемся на капялюш.


Як засцерагчы сябе ў спякоту, раскажа Юлія Токар. У спякотныя дні і галоўны метэаролаг краіны не забывае піць як мага больш вады. Таму ў свой абедзенны перапынак Дзмітрый Рабаў не праходзіць міма магазіна. Ён ведае: пітная вада лепш за ўсё спаталяе смагу.


Гардэроб, сапраўды, лепш прадугледзець. Свабоднае і лёгкае адзенне светлых тонаў з натуральных матэрыялаў, напрыклад, бавоўны або льну, прыдатнае для спякотных будняў. У сонечны дзень не варта забывацца і на галаўны ўбор. Капялюш улетку - лепшая засцярога ад сонечных удараў.


Складана ўявіць, што калісьці галаўныя ўборы былі атрыбутам улады і статусу. Яшчэ сто гадоў таму банкрутаў прымушалі надзяваць зялёныя або жоўтыя капелюшы, а заможныя людзі аддавалі перавагу цёмным колерам. Сёння колер галаўнога ўбору не мае значэння, галоўнае, летам выбіраць капялюш з натуральных матэрыялаў.


Для дызайнера Марыны Скрабовіч галаўныя ўборы не проста хобі - прадмет даследавання, аздаблення і натхнення. Кепкі ў стылі мілітары, канацье і капелюшы з шырокімі палямі - у калекцыі амаль дваццаць галаўных убораў. На выраб адной мадэлі патрэбны тыдзень.


Дарэчы, ад сонца трэба хаваць не толькі вочы. Сонечныя прамяні негатыўна ўздзейнічаюць і на скуру. Таму перад выхадам на вуліцу варта наносіць спецыяльны ахоўны крэм.


Гіпертонікі і людзі з хваробай сэрца найбольш метэазалежныя. Ім медыкі рэкамендуюць не выходзіць на вуліцу з 12 да 16 гадзін або знаходзіцца ў цені.


Сонца баяцца не трэба, з ім можна сябраваць. Калі ведаць некаторыя правілы, можна без турбот правесці спякотнае лета. А ўмеранае прыняцце сонечных ванн забяспечыць арганізм неабходнымі вітамінамі.